Вольгу Нікалайчык будуць судзіць за ланцугі на Мінінфарме

Грамадскую актывістку рэжысёрку Вольгу Нікалайчык 2 студзеня выклікаюць у Цэнтральны суд Мінска. Нагодай стаў, верагодна, флешмоб 10 снежня каля будынку Міністэрства інфармацыі.
Фота Арцёма Лявы

Фота Арцёма Лявы

Пра выклік у суд Вольга Нікалайчык паведаміла на сваёй старонцы ў фейсбуку.
Нагадаем, раніцой 10 снежня на калонны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі актывісты наклеілі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзвярныя ручкі ланцугі.

Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблакаваны. Некаторыя мінакі спыняліся і зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў і іх выказванне, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура не дапускаюцца.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: