Вольгу Мікалайчык таемна вывезлі з Акрэсціна

Рэжысёра Вольгу Мікалайчык, якая адбывала 5-суткавы арышт у ЦІПе на Акрэсціна, пасля сканчэння тэрміну пакарання таемна вывезлі з ізалятараў Цэнтральны РУУС задоўга да часу вызвалення. Такім чынам супрацоўнікі міліцыі хацелі сарваць сустрэчу актывісткі з сябрамі і паплечнікамі, якія сабраліся каля варот ізалятара.



Пасля 21 гадзіны вечара начальнік ЦІПа паведаміў прысутным, што актывісткі ў іх няма. І прыслаў да варот нарад АМАПу.

Вольга Мікалайчык пазней патлумачыла праз Facebook, што аўтамабіль міліцыянты падагналі непасрэдна да ганку, каб выпадкова не заўважылі тыя, хто прыйшоў яе сустракаць. Толькі з дому яна змагла паведаміць сябрам пра сваё вызваленне: “Мяне вывезлі ў 20 гадзінаў з турмы на Акрэсціна і завезлі у РУУС Цэнтральнага раёну Мінску. Там пратрымалі з бамжамі да гадзіны вызвалення — да 21.25. І адпусцілі дахаты. Транспарт хадзіў кепска, мабіла была ў іншага чалавека, які ўсе мае рэчы паспеў закінуць у сваё аўто падчас нашага затрымання, — дзякуй яму. Таму паведаміць, што я дома, атрымалася толькі, калі прыехала дахаты».

Грамадская актывіста і рэжысёр Вольга Мікалайчык была пакараная арыштам на 5 сутак разам з чатырмя іншымі ўдзельнікамі ўскладання кветак у памяць ахвяраў «Нябеснай сотні» ля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Мінску 22 студзеня.


spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!