Вось што значыць «прыгожа і годна» па-барсукоўску

Барсукоў заявіў, што нацыянальную і пратэставую сімволіку зараз будуць прыбіраць пад аховай міліцыі, а любы супраціў гэтаму будзе карацца.


«Нармальныя людзі разам з камунальнымі службамі наводзяць парадак на дваровых тэрыторыях. Робяць прыгожа, годна, — піша БелТА. — А потым прыходзяць вандалы, пачынаюць наносіць нейкія надпісы, усталёўваць незразумела што, шумець. Як можна адпачываць у такі час? Насельніцтва абураецца. А калі нармальныя грамадзяне і зусім пачынаюць высвятляць з імі адносіны, узнікаюць скандалы, бойкі. Бытавуха. Вуліца Чарвякова — не адзіны выпадак. Такія разборкі, якія адбываюцца там, усіх дасталі. Супрацоўнікам міліцыі што, больш рабіць няма чаго? Кожны дзень адбываюцца дзясяткі такіх інцыдэнтаў. З улікам гэтага кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача: на працягу тыдня навесці ў Мінску ўзорны парадак, таму хачу папярэдзіць усіх грамадзян: ніхто ні з кім цырымоніцца не будзе».

Таксама памочнік Лукашэнкі адзначыў, што супрацоўнікі камунальных службаў будуць наводзіць парадак на тэрыторыях пад кантролем міліцыі. Любое ўмяшанне ў дзеянні службаў будзе расцэненае не толькі як адміністрацыйнае парушэнне, але можа пацягнуць за сабой і крымінальную адказнасць.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: