Восеньскі прызыў у Беларусі пачнецца на месяц раней

Гэтай восенню планавая адпраўка ў шэрагі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пачнецца не ў лістападзе, як раней, а ў кастрычніку.


Камплектаваць злучэнні і воінскія часці беларускай арміі будуць з 25 кастрычніка па 5 лістапада. У сувязі з пераносам тэрмінаў прызыву зменіцца і дата правядзення ваеннай прысягі ў армейскіх калектывах. Сёлета яна адбудзецца 20 лістапада, піша «Беларускі партызан» са спасылкай на агенцтва «Мінск-Навіны».

А вось адпраўка маладых людзей на тэрміновую ваенную службу ва ўнутраныя войскі МУС, часткі Дзяржаўнага памежнага камітэта і КДБ пройдзе ў звыклыя тэрміны — з 15 па 30 лістапада.

У Мінску на тэрміновую ваенную службу падчас восеньскага прызыву плануюць заклікаць каля 1700 чалавек, яшчэ 22 адправяцца на службу ў рэзерве. Месцам службы сталічных жыхароў у асноўным стануць воінскія часці Мінскага гарнізона.

У восеньскі прызыў 115 хлопцаў адправяцца ў вайсковыя шэрагі, будучы ўжо падрыхтаванымі спецыялістамі. Так, у навучальным цэнтры ДТСААФ правы кіроўцы катэгорыі «B» атрымаюць 80 хлопцаў, яшчэ 35 праходзяць перападрыхтоўку з катэгорыі «B» на «C». Для службы ў войсках сувязі спецыяльнасць радыётэлеграфіста асвойвае 21 юнак.

Грамадзяне, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, пражываюць на тэрыторыі Мінска і асабіста не атрымалі персанальную позву, абавязаны ў перыяд з 1 верасня па 30 лістапада 2021 года самастойна прыбыць у ваенны камісарыят па месцы жыхарства для праходжання мерапрыемстваў прызыву.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: