«Вучыць арабскую мову, займаецца ёгай, верыць у перамены». Бацька Мікалая Дзядка расказаў пра зняволенне сына (відэа)

Аляксандр Дзядок 30 гадоў працаваў у судовай сістэме, быў следчым, пракурорам і суддзёй. Звольніўся ў 2009-м. Праз год яго сына Мікалая затрымалі па справе аб «нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі» і асудзілі на 4,5 года пазбаўлення волі.


Стаўшы блогерам, актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок шмат выказваўся пра падзеі ў Беларусі. 11 лістапада 2020 году супрацоўнікі ГУБАЗіК і МУС затрымалі яго, моцна збіўшы. Пазней на тэлебачанні паказалі пакаяльны ролік з удзелам Міколы.

Цяпер Аляксандар Дзядок зноў змагаецца за вызваленне сына і заклікае ўсіх сваякоў палітычных зняволеных публічна казаць пра тое, што адбываецца з іх роднымі.

У інтэрвію Свабодзе ён расказаў пра адукацыю і працу сына, пра катаванні і побыт у турме, а таксама выказаў думку, як звязаны яго ўласны сыход з судовай сістэмы Беларусі з крымінальным пераследам сына.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: