Вулічная акцыя ў Брэсце пачалася з затрыманняў

14 красавіка ў Брэсце адбываецца пратэстнае шэсце праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода. 
14 красавіка жыхары Брэста сабраліся на плошчы Леніна на шторазовую нядзельную акцыю пратэста супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Як паведаміў тэлеграм-канал Баста, на плошчы Леніна прысутнічалі людзі, сагнанныя ўладамі для імітацыі іншага масавага мерапрыемства і перашкоды праціўнікам завода. У 12:30 на плошчы прысутнічала больш за 200 неабыякавых грамадзян.




Неўзабаве людзі пачалі рухацца шэсцем ад плошчы Леніна, скандуючы «Свабоду!» і «Не заводу!». Міліцыя спрабуе затрымліваць удзельнікаў шэсця, супрацоўнікі ДАІ перашкаджаюць руху калоны. Па інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», затрыманы блогер Аляксандр Кабанаў. Таксама спрабуюць затрымаць Дзмітрыя Бекалюка.

Чытайце таксама: У Брэсце масава затрымліваюць праціўнікаў акамулятарнага завода

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!