«Вы, капитан, тварь»: жыхар Бярозы атрымаў паўтара года хіміі за каментар

Паўтара года «хатняй хіміі» атрымаў жыхар Бярозы за абразу прадстаўніка ўлады. Пра гэта паведамляе пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна» і прэс-служба суда.
Пастанова была агучана 19 лютага ў судзе Бярозаўскага раёна.

З матэрыялаў справы: 27 жніўня 2020 гады мужчына пракаментаваў фатаграфію ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта. Каментар "Вы, капитан, тварь" быў пакінуты ў адной з сацсетак пасля таго, як абвінавачаны даведаўся, што інспектар разганяў мірныя акцыі пратэсту і ўжываў гвалт.

У судзе каментар расцанілі як «які змяшчае негатыўную ацэнку і які мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання».

У прэс-службе суда адзначаюць: на пасяджэнні мужчына віну прызнаў.

Чыстасардэчнае раскаянне, наяўнасць на ўтрыманні траіх малалетніх дзяцей, адзін з якіх — інвалід, сталі змякчальнымі абставінамі.

Мужчыну прызналі вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады, які выконвае службовыя абавязкі. Ён будзе пакараны абмежаваннем волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 1 год 6 месяцаў, прасцей кажучы — паўтара года "хатняй хіміі".

Таксама з абвінавачанага спагналі кампенсацыю за маральную шкоду на карысць ўчастковага ў памеры 1500 рублёў. Тэлефон мужчыны, прызнаны прыладай злачынства, канфіскаваны.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.


euroradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: