«Вы павінны абараняць народ, а не аднаго дыктатара»

Такі зварот з'явіўся на пад'ездах у Менску, напісала ў фейсбуку Таццяна Караткевіч.

Гэта заклік мірных людзей, прыхільнікаў пераменаў да ўсіх вайскоўцаў: спыніцца і задумацца, спыніць гвалт, стаць на бок народа.

Чым хутчэй яны гэта зробяць, тым менш будзе траўмаў і наступстваў.

Заўсёды ёсць магчымасць на любой пасадзе выказаць грамадзянскую пазіцыю, знайдзіце гэта спосаб, каб абараніць сябе і народ.

Можна выконваць толькі пісьмовыя загады, напісаць зварот да свайго кіраўніцтва аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, казаць праўду, звярнуцца да вышэйстаячага кіраўніцтва і т. п.

Сёння гэта справа кожнага-праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: