«Вы ў любым выпадку перамагаеце». Грамадскі актывізм для паляпшэння жыцця і вашай мясцовасці

Як палепшыць умовы жыцця ў пэўнай мясцовасці і зрабіць штодзённасць больш прыемнай для жыхароў, маючы пад рукой толькі паперу ды асадку? Вось некалькі простых «рэцэптаў».
Актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак дамагліся ад мясцовых уладаў стварэння безбар’ернага асяроддзя на транспартным прыпынку ў вёсцы Перасека, дзе яны пражываюць. Юрысты дзеляцца формамі зваротаў для ўсіх жадаючых: гэта звароты пра безбар’ернае асяроддзе, пра шыльды з раскладам руху і пра добраўпарадкаванне. Усе звароты правераныя і ўжо спрацавалі.


Стварыць безбар’ернае асяроддзе на прыпынку.

У межах НАЗВА ВУЛІЦЫ (КАЛІ ГЭТА ГОРАД), НАСЕЛЕНАГА ПУНКТУ, РАЁНА знаходзіцца КОЛЬКАСЦЬ аўтобусных прыпынкі.
Разам з тым, бартавыя камяні, якімі абсталяваны тэрыторыі дадзеных прыпынкаў не дазваляюць падняцца на прыпынкі людзям з дзіцячымі або інваліднымі вазкамі – на прыпынках адсутнічаюць умовы для безбар’ернага асяроддзя, што парушае дарожныя і будаўнічыя нарматывы.
На падставе пазначанага,
ПРАШУ:
1. Абсталяваць прыпынкі пандусам, або па іншаму вырашыць пытанне заезду на тэрыторыю прыпынкаў дзіцячых і інвалідных вазкоў;
2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даслаць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.
 
 

Абсталяваць прыпынак навесам ад дажджу і ветру.

У межах НАЗВА ВУЛІЦЫ (КАЛІ ГЭТА ГОРАД), НАСЕЛЕНАГА ПУНКТУ, РАЁНА знаходзіцца КОЛЬКАСЦЬ аўтобусных прыпынкі.
Разам з тым, дадзеныя прыпынкі не абсталяваны навесам для абароны пасажыраў ад ападкаў, ветру, пылу і спёкі. Гэта з'яўляецца вялікай праблемай, што ўплывае на іх жыццё і здароўе людзей, якія гэтымі прыпынкамі карыстаюцца.
На падставе пазначанага,
ПРАШУ:
1. Абсталяваць навесам аўтобусныя прыпынкі у межах НАЗВА ВУЛІЦЫ (КАЛІ ГЭТА ГОРАД), НАСЕЛЕНАГА ПУНКТУ, РАЁНА;
2. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даслаць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.
 

Замяніць старую шыльду з раскладам руху.

На аўтобусным прыпынку ПАЗНАЧЫЦЬ МЕСЦА ПРЫПЫНКУ маецца шыльда з раскладам руху, але яна не выконвае сваіх функцый па прычыне зносу.
На падставе пазначанага,
ПРАШУ:
1. Устанавіць на аўтобусным прыпынку МЕСЦА ПРЫПЫНКУ новую шыльду з раскладам аўтобусных маршрутаў.
2. Інфармацыю на шыльдах выкласці на беларускай мове.
3. У адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” даслаць адказ на зварот у вызначаны законам тэрмін.

Актывісты настойваюць: варта пісаць звароты. Таму што:
1. Вы плоціце падаткі калі працуеце, набываеце ў краме, запраўдяеце аўто і вам вырашаць, куды гэтыя падаткі пойдуць. Або на нешта важнае для вас, або на нешта непатрэбнае і нават шкоднае. Ну і час чыпоўнікаў вы таксама аплочваеце, таму варта каб яны выконвалі свае працоўныя абавязкі вам на карысць
2. Вы ў любым выпадку перамагаеце. Калі зварот не будзеце задаволены, вы будзеце мець зафіксаваны доказ парушэння вашых правоў - адказ на зварот. А калі зварот будзе задаволены - вы атрымаеце пазітыўны досвед і палепшыце не толькі сваё жыццё, але і тых, хто побач.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: