Выбарчая камісія адзінагалосна не вытрывала назіральніка

Сябра Рады Руху “За Свабоду” Леанід Гаравы з Гарадка, што на Віцебшчыне, пазбаўлены акрэдытацыі назіральніка і выдалены з памяшкання для галасавання.



Рашэнне выбарчай камісіі Гагарынскага выбарчага ўчастка №5 пра гэта было адзінагалосным (15 чалавек). Прынятае яно было «на падставе заяваў” іншых назіральнікаў.

Гаравога абвінавацілі ў тым, што падчас датэрміновага галасавання ён нібыта груба парушаў Выбарчы кодэкс і знарок ствараў перашкоды для працы ўчастковай выбарчай камісіі. Гаворка вядзецца пра «незаконнае патрабаванне права подпісу на аркушы заклейвання шчыліны скрыні, указання месца захавання ўрны для датэрміновага галасавання і бюлетэняў, знаходжанне каля ўрны для датэрміновага галасавання і спробы атрымаць доступ да дакументаабароту ўчастковай камісіі”.

Паводле pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!