Выбаршчыкі хочуць даведацца ў дэпутата Клішэвіча, чым займаецца камісія па расследаванні фактаў гвалту

Выбаршчыкі Кастрычніцкай выбарчай акругі № 97 Менска стварылі петыцыю "Патрабуем праўду" і патрабуюць ад свайго дэпутата Сяргея Клішэвіча апублікаваць інфармацыю аб выніках працы Міжведамаснай камісіі па ацэнцы фактаў гвалту з боку сілавікоў.

"Па дадзеных з адкрытых крыніц, у гэтую камісію ўвайшлі прадстаўнікі Генпракуратуры, СК, МУС, Дзяржкамітэта судовых экспертыз, а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Мы вітаем стварэнне Міжведамаснай камісіі, але, каб гэтая ініцыятыва была паспяховай, дапамагла грамадзянам дамагчыся справядлівасці, а грамадству стаць на шлях фарміравання даверу, працаваць такая камісія павінна адкрыта, празрыста і падсправаздачна.

У сувязі з гэтым просім, скарыстаўшыся дэпутацкімі паўнамоцтвамі, згодна з арт. 7, 14, 16, 17, 18, 21 і 22 закона «аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", запытаць у Генпракуратуры інфармацыю аб членах створанай Міжведамаснай камісіі, яе рэгламенце і парадку, прамежкавую справаздачу аб дзейнасці і ўдзеле ў працы камісіі дэпутатаў, — звяртаюцца жыхары Мінскай акругі да свайго выбранніка.

Неабыякавыя просяць далучыцца да ініцыятывы астатніх жыхароў краіны і адправіць падобныя патрабаванні сваім дэпутатам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: