Выбух на пустцы ў Мінску, дзе раней была калонія. Траўмаваны 19-гадовы хлопец

Учора позна ўвечары на пустцы, дзе раней была калонія, на паўднёвым усходзе Мінска адбыўся выбух.

Учора, 9 чэрвеня, каля 22:00 на пустцы ў раёне дома №22а па вуліцы Варвашэні ў Мінску прагучаў выбух. Пра здарэнне распавёў Onliner.by.

Нібыта там у гэты час гуляў хлопец з сабакам. Сабака пачаў нюхаць нейкі прадмет, хлопец паварушыў яго нагой — і той выбухнуў. Паводле слоў мясцовых жыхароў, хлопец пацярпеў, яму 19 гадоў. Прыехала «хуткая», ратавальнікі і тры міліцэйскія машыны.

Гэта пустка зараз адведзеная пад забудову. Таксама людзі кажуць, што чулі тут нешта падобнае да выбухаў і раней.

На гэтым месцы калісьці знаходзілася калонія, якую знеслі ў тым ліку з дапамогай падрываў.


Вольга, якая была сведкай здарэння, распавядала Onliner.by:

— Хлопец і дзяўчына выгульвалі сабаку, тая хацела панюхаць прадмет, падобны да шару, хлопец штурхнуў яго нагой — выбух. Шар быў падобны да круглага скрутку, абматанага скотчам. Нагу мы перацягнулі рамянём з штаноў. Дзяўчына потым побач знаходзілася, а сабака спалохаўся гуку і ўцёк...

Следчы камітэт пракаментаваў дзіўны выбух на пустцы ў Мінску. СК пацвердзіў, што ў Заводскім раёне Мінску траўмаваны 19-гадовы хлопец. Цяпер следчыя праводзяць праверку. «Следчыя ў цесным узаемадзеянні з супрацоўнікамі міліцыі працягваюць устанаўліваць усе абставіны здарэння. Праца на месцы здарэння завяршылася раніцай», — адзначае СК.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: