Выдача Аляксея Кудзіна — гэта пытанне ўжо хутчэй палітычнае, чым юрыдычнае

Экстрадыцыя Аляксея ў Беларусь — вельмі негатыўны факт для ўсяго грамадства, гэта пытанне ўжо хутчэй палітычнае, чым юрыдычнае, лічыць Аляксандр Апейкін.

Аляксандр Апейкін, выканаўчы дырэктар Фонду спартыўнай салідарнасці, распавёў у эфіры тэлеканала "Дождь", што пагражае Аляксею Кудзіна ў выпадку экстрадыцыі ў Беларусь насуперак забароне ЕСПЧ.

Учора, 21 ліпеня, перад судовым пасяджэннем, на якім вырашалася, ці дазволіць суд экстрадыцыю Аляксея Кудзіна ў Беларусь, Апейкін яшчэ спадзяваўся, што Расія спартоўца не выдасць:

— Спадзяемся пакуль на справядлівае рашэнне расійскага суда і расійскіх уладаў, і наогул, на гэта рашэння спадзяецца ўся беларуская грамадскасць. Таму што сёння вырашаецца пытанне веры беларускай грамадскасці ў справядлівасць расійскага суда і справядлівасць, нейкую мудрасць расійскіх уладаў, таму што выдача Аляксея Кудзіна — гэта пытанне ўжо, хутчэй, палітычнае, чым юрыдычнае.

— Што пагражае Аляксею? — разважаў Апейкін. — Турма і катаванні. Тое ж самае, што адбываецца з іншымі палітычнымі зняволенымі. Аляксей Кудзін з'яўляецца палітычным зняволеным, гэта не нейкі крымінальны злачынец, гэта спартовец, які пераследуецца палітычна. Мы, як Фонд спартыўнай салідарнасці, вельмі доўга адстойвалі пытанне адмены экстрадыцыі Аляксея Кудзіна. Экстрадыцыя павінна была адбыцца яшчэ ў студзені. Але дзякуючы нашым дзеянням, грамадскасці беларускай і расійскай, уключэнню вялікай колькасці спартоўцаў, мы напісалі вялікую петыцыю, якую накіроўвалі ў Генпракуратуру, алімпійскі камітэт і Дзярждуму, у студзені нічога не адбылося.

Экстрадыцыя Аляксея ў Беларусь — вельмі негатыўны факт для ўсяго грамадства, не толькі для спартсменаў. І мне здаецца, гэта не вельмі добра адаб'ецца на аўтарытэце расійскіх уладаў, судоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: