Выйшлі на волю журналіст Свабоды Алесь Дашчынскі і журналістка Белсата Ганна Галёта

Пра гэта стала вядома з тэлеграм-каналаў.
Выйшаў на волю журналіст Свабоды Алесь Дашчынскі.

Алеся Дашчынскага затрымалі 16.07.2021.

Супрацоўнікі ДФР МУС РБ прыехалі за ім у вясковы дом у Пастаўскім раёне, пасля прывезлі ў яго кватэру ў Мінск. Там адбыўся ператрус. Яго праводзілі чатыры супрацоўнікі, якія прадʼявілі пастанову ад 15 ліпеня. Але на якой падставе і кім яна санкцыянаваная, у дакуменце не было пазначана, паведамілі родныя журналіста.

Алесь расказаў пра абставіны вызвалення. З ім жа выпусцілі і журналістку «Белсату» Ганну Галёту:

«Мы з Алегам [Груздзіловічам] былі ў адной камэры і сёння заявілі пра тое, што падтрымліваем Іну [Студзінскую] і абвяшчаем галадоўку салідарнасці з ёй. Пра тое, што яна галадае, я даведаўся ад маёй адвакаткі, якая сёння прыходзіла да мяне. Пасля гэтага нас адразу развялі ў розныя камеры. Я не ведаю, куды трапіў Алег, а мяне завялі ў камэру, дзе сядзіць Ігар Ільяш і яшчэ пяць чалавек.

Увечары, пасля вячэры – я ўжо не вячэраў – прайшло яшчэ гадзіна ці дзве, там вельмі цяжка арыентавацца... нечакана прыйшлі і сказалі мне збірацца з рэчамі. Я думаў – можа, пераводзяць у якую іншую камеру. Мяне павялі ўніз, там я яшчэ ўбачыў журналістку «Белсату» Ганну Галёту – і нас выпусцілі, спачатку яе, пасля мяне. Я яшчэ пасядзеў у стакане, нам аддалі перадачы, аддалі рэчы.

Там яшчэ быў следчы, і я падпісаў дакумэнты – аб неразгалошванні, абавязанне яўкі, і аб нявыездзе. Я зразумеў так, што я застаюся падазраваным па гэтай справе. Гэткім самым чынам выпусьцілі і Ганну».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: