«Выкінулі матрац, не дазвалялі сядзець, пагражалі звязаць»

Пятра Маркелава, актывіста грамадскай ініцыятывы Legalize Belarus, 9 снежня арыштавалі на 14 сутак за інцыдэнт, які здарыўся на выбарчым участку падчас выбараў 17 лістапада. Сёння адвакатка Пятра, нарэшце, з ім сустрэлася, а бацькам актывіста ўдалося сустрэцца з ёй. Яны распавялі The Village Беларусь падрабязнасці пра тое, у якіх умовах адбывае арышт іх сын.

Па словах бацькоў Маркелава, першыя дні арышту ён правёў у жудасных умовах — сядзеў у адной камеры з бяздомнымі, паўсюль поўзалі вошы. Да таго ж з яго здзекваліся супрацоўнікі: забралі ў Пятра матрац і ён спаў на металічнай рашотцы. На просьбу вярнуць матрац папярэдзілі: "Калі ты будзеш нешта патрабаваць, звяжам цябе".

Акрамя таго, Пятра прымушалі яго распранацца і штораніцу выкідалі яго рэчы на ​​падлогу ўперамешку з рэчамі бяздомных. Не давалі выключаць святло. Не дазвалялі сядзець. 

Бацькі кажуць, што, па словах адвакатцы, у апошнія дні ўмовы сталі лепш. Як мінімум, у камеры больш няма бяздомных, матрац вярнулі, здзекавацца перасталі. У нядзелю Пятру ў камеру прынеслі новы адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 7 снежня. Адвакат пакуль не азнаёмілася з матэрыяламі справы, але кажа, што будзе суд.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: