Выкладчыкі БНТУ падтрымалі студэнтаў

Студэнты БНТУ выйшлі з плакатамі, на якіх выказваюць салідарнасць з затрыманым студэнтам і паказваюць сваю нязгоду з заявай адміністрацыі аб тым, што знаходжанне ў зняволенні для студэнтаў будзе лічыцца непаважлівай прычынай пропуску заняткаў. Студэнтаў падтрымалі і выкладчыкі, паведамляе канал t.me/politech97.
Ілюстрацыйнае фота, студэнцкі марш на 1 верасня. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Ілюстрацыйнае фота, студэнцкі марш на 1 верасня. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY



Супрацоўнікі БНТУ таксама выйшлі з плакатамі, на якіх напісана: "Студэнты, мы з вамі", "Мы таксама не баімся адміністрацыі", "Ганаруся тым, што вучу будучых інжынераў, а не карнікаў". У пацверджанне сваёй салідарнасці яны паказалі пасведчанні супрацоўнікаў.

Гэта першая публічная акцыя ад супрацоўнікаў універсітэта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: