Выклікі ў міліцыю за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы

Некалькі актывістаў, якія ўдзельнічалі ў зборы подпісаў у падтрымку беларускай мовы, атрымалі выклікі ў міліцыю.
Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва.

Зміцер Дашкевіч збірае подпісы ў абарону беларускай мовы. Фота: Наша Ніва.

Нагадаем, збор подпісаў распачаўся ў Мінску і некаторых гарадах Беларусі 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы.

Праваабаронцам стала вядома, што выклік для дачы пісьмовых тлумачэнняў па факце збору подпісаў у Савецкі РУУС Мінска атрымала Аляксандра Патапава, у Маскоўскі РУУС — Ягор Сергіенка.

Блогера і грамадскага актывіста Эдуарда Пальчыса, які таксама далучыўся да кампаніі і збіраў подпісы ў падземным пераходзе на станцыі метро “Каменная Горка”, выклікалі ў РУУС Фрунзенскага раёна.

Верагодна, што на ўдзельнікаў збору подпісаў будуць складзеныя пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23.34 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства)

27 лютага сабраныя актывістамі амаль 2200 подпісаў былі перададзеныя ў Міністэрства адукацыі У дадатак больш ста подпісаў змаглі сабраць актывісты ў Баранавічах, Чэрвені і Бабруйску.

 spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Галіна
  • 2018-03-03 15:08:09
Родную мову давялі да такога стану, што патрыеты вымушаны збіраць подпісы ў падтрымку. А тое, што стан з роднай беларускай мовай жахлівы, ведаюць добра ўсе, ў тым ліку і тыя, хто наўмысна знішчае ўсе беларускае. Гэта - дзікунства. І колькі яно будзе доўжыцца аднаму Богу вядома.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: