«Выконвай хуткасны рэжым!»: цяпер беларусы маюць налепку са знакамітай фразай

Стваральнікі налепкі размясцілі інфармацыю аб гэтым у Фэйсбуку.

nn.by

«Прыдумалі налепку «Выконвай хуткасны рэжым», памер яе 9,5 на 9,5 см. Трэба ж неяк абараняць «хуткасны рэжым» ад русіфікацыі», — напісаў на старонцы ў Фэйсбуку стваральнік крамы symbal.by Павал Белавус. Налепку можна набыць у краме ці замовіць праз інтэрнэт усяго за 1 беларускі рубель.


Фраза «Выконвай хуткасны рэжым» стала знакамітай пасля паслання Аляксандра Лукашэнкі да народа і парламента 19 красавіка 2019.

«Еду па дарозе. Траса, якую называюць прэзідэнцкай. Вывесілі табло «Выконвай хуткасны рэжым». Зразумела мне, што хацеў сказаць аўтар. Але едзе рускі чалавек або рускамоўны беларус: «Выконвай… Хуткасны… Але зразумеў, што «рэжым». Няўжо, думае, зноў пра дыктатуру Лукашэнкі. Што вы хацелі гэтым паказаць? 50% насельніцтва (з запасам кажу) зразумеюць, што патрабуе дарожнік або даішнік… Але астатнія ж не зразумеюць! Прыйшлося вярнуць назву нармальную».

Праз некалькі дзён надпіс пераклалі на рускую.

Паводле facebook.com

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: