Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі прызначаны Георгій Кандрацьеў

Сёння па выніках сустрэчы з кіраўніцтвам Беларускай федэрацыі футбола Георгій Кандрацьеў быў прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па футболе, паведамляе прэс-служба БФФ. Раней ён быў асістэнтам Міхаіла Мархеля, які сышоў у адстаўку пасля буйной паразы 0:8 ад каманды Бельгіі.

Спецыяліст будзе кіраваць зборнай у ходзе будучых таварыскіх матчаў супраць Азербайджана (02.06.2021) і Сьера Леонэ (07.06.2021).

Гэта другое прызначэнне спецыяліста на пасаду рулявога галоўнай каманды краіны. Да гэтага Георгій Пятровіч узначальваў зборную Беларусі ў перыяд з 2012 па 2014 гады.

У 2011 годзе моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы УЕФА U-21 і выйшла на Алімпійскія гульні 2012 года.

Выглядае, што Кандрацьеў — кампрамісная фігура на чале зборнай Беларусі. Яго далейшыя перспектывы альбо высветляцца па выніках чэрвеньскіх матчаў, альбо ўжо зараз яго статус часовы, а федэрацыя шукае новага трэнера.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: