Вынеслі прысуды па «справе студэнтаў» — столькі, колькі і прасіў пракурор

Раніцай 16 ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска агучылі прысуды па «Справе студэнтаў». Суддзя прысудзіў такія ж тэрміны зняволення, якія і прасіў пракурор.

Калаж Радыё Свабоды

Па «Справе студэнтаў» вынесеныя прысуды — 11 чалавек атрымалі па 2,5 гады калоніі агульнага рэжыму. Выключэннем стаў Глеб Фіцнер — адзіны, хто прызнаў віну. Яму прысудзілі два гады калоніі.

Усіх студэнтаў-палітзняволеных вінавацілі паводле ч. 2 арт. 17 ("злачынства, здзейсненае групай асоб па папярэдняй змове"), а таксама паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ў актыўным удзеле ў іх.

Па «Справе студэнтаў» судзілі 12 чалавек: студэнты, выпускнікі, а таксама выкладчыца Вольга Філатчанкава.

Суддзя Марына Фёдарава, паведамляюць праваабаонцы, прызначыла абвінавачаным наступныя тэрміны: 

Ксеніі Сырамалот – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Ягору Канецкаму – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Іллі Трахтэнбергу – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Таццяне Екельчык – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Касе Будзько – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Яне Арабейка – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Вікторыі Гранкоўскай – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Анастасіі Булыбенка – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Марыі Каленік – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Алане Гебрэмарыям – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Вользе Філатчанкавай – 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі;

Глебу Фіцнеру – 2 гады пазбаўлення волі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: