Вынеслі ўчатырох з працоўнага месца. Затрымалі мастака Алеся Пушкіна

Сёння на аб'екце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна. Ён там займаецца рэстаўрацыяй, паведамляе «Наша Ніва».

Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.

26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: