Выпускнікоў-2017 запрашаюць прыняць удзел у апытанні

Праваабарончы цэнтр «Вясна» сумесна з Братэрствам арганізатараў студэнцкага самакіравання (БАСС) і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) запрашае выпускнікоў 2017 года незалежна ад формы навучання прыняць удзел у апытанні ў межах маніторынгу сітуацыі з размеркаваннем.

Як установы адукацыі справіліся з «падвоеным» выпускам спецыялістаў? Ці хапіла ўсім выпускнікам гарантаванага першага месца працы? Ці не парушаліся пры гэтым правы выпускнікоў у працэсе размеркавання?

На падставе аналізу атрыманай інфармацыі і з улікам выяўленых праблемных кейсаў будзе падрыхтавана справаздача аб сітуацыі з размеркаваннем у 2017 годзе.

У апытанні могуць прыняць удзел выпускнікі і выпускніцы 2017 года любой формы навучання, запоўніўшы ананімную анкету (не зойме ў вас больш за 3 хвілін).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: