Высадзілі 80 саджанцаў — ні адзін не прыжыўся. Пракуратура незадаволеная азеляненнем Гомеля

Пракуратура Гомельскай вобласці праверыла якасць азелянення ў Гомелі — і знайшла мноства парушэнняў. За дрэвамі ня даглядалі, не палівалі, тэхналогіі пасадкі не выконваліся, а аварыйныя своечасова не прыбіралі.
Вясной у абласным цэнтры было высаджана больш за 14 тысяч дрэў, але, як высветлілася, прыжыліся далёка не ўсё.

У траўні па вуліцы Мазурава ад прыпынку грамадскага транспарту «Лядовы палац» да рынка «Прудкоўскі» было высаджана больш за 80 саджанцаў вярбы вышынёй больш за 2 метры са сфармаванай кронай. Ні адно з дрэў не прыжылося па прычынах позняга тэрміну азелянення, адсутнасці ўрадлівага пласта глебы і недастатковага паліву.

На вуліцы П. Броўкі выяўлена пяць цалкам засохлых дрэў, якія ў любы момант маглі ўпасці, яшчэ тры такія дрэвы — у раёне аўтазаправачнай станцыі на вуліцы Хатаевіча.

Здаровыя ж дрэвы, наадварот, незаконна знішчаліся. Так, да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае выдаленне дрэў пры будаўніцтве аднаго з аб'ектаў прыцягнуты УКБ горада Гомеля. Шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, на суму 1886 рублёў прадпрыемства кампенсавала ў поўным аб'ёме.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!