Вызвалены Дзяніс Мазько

На волю выйшаў берасцеец Дзяніс Мазько, якога затрымалі разам з бацькам Майсеем, які пратэставаў супраць акумулятарнага завода ў Брэсце, па «справе аб выбухоўцы».

Дзяніс Мазько: Фота: Брэсцкая газета.

Пра гэта паведаміла яго жонка ў Viber-канале праціўнікаў запуску акумулятарнага завода пад Брэстам.

Праваабаронца Раман Кісляк паведаміў БелаПАН , што Дзяніса Мазько вызвалілі 7 красавіка ў 19.00.

На думку пратэстоўцаў і праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, хутчэй за ўсё, невядомыя спрабавалі зладзіць правакацыю ў дачыненні да Майсея і Дзяніса, каб дэзарганізаваць пратэстны рух:

— Каб па балючым месцы ўдарыць, каб усё развалілася і перастала дзейнічаць. Але ў гэтым выпадку яны памыляюцца, таму што ўсе людзі, якія прымаюць удзел у змаганні супраць гэтага завода, кожны сам па сабе робіць тое, што лічыць патрэбным, тое, што можа рабіць. Калі трэба, яны і свае сродкі ў гэта ўкладваюць, дзейнічаюць адпаведна сваім перакананням. Таму адсутнасць аднаго змагара не паўплывае на ўвесь рух у цэлым.

Майсей Мазько, бацька Дзяніса, выйшаў на волю днём раней. Абодвух затрымлівалі ў межах крымінальнай справы, звязанай з рэчамі, падобнымі да боепрыпасаў, якія знайшлі супрацоўнікі ДАІ ў аўтамабілі, за стырном якога знаходзіўся Майсей Мазько. Бацька і сын з’яўляюцца актывістамі ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ. 


Паводле www.racyja.com,  БелаПАН


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: