Вызвалены з-пад арышту бярозаўскі актывіст Аляксандр Кабанаў

Актывіст з Бярозы Аляксандар Кабанаў выйшаў на волю пасля пяці сутак арышту.


Да мясцовага РАУС а 21-й гадзіне 13 сакавіка прыехала з Мінску дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая, а таксама сабраліся каля дзесяці жыхароў горада. 

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў быў асуджаны за хуліганства і брыдкаслоўе. Са словаў актывіста інцыдэнт, паводле якога яго асудзілі, быў правакацыяй. Але аспрэчваць прысуд Кабанаў не збіраецца. На ўмовы ўтрымання — не скардзіўся.

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: