Вызвалены з пасады пастаянны прадстаўнік пры ЕС, якога ў чэрвені адклікалі ў Мінск для кансультацый

Аляксандра Міхневіча вызвалілі з пасады пасла Беларусі ў Бельгіі і Люксембургу, паведамляе Zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.


Адпаведны ўказ быў падпісаны 29 ліпеня. Прычына — выхад у адстаўку.

Аляксандр Міхневіч таксама вызвалены ад пасады Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскім супольніцтве па атамнай энергіі і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора.

67-гадовы Аляксандр Міхневіч нарадзіўся ў Мінску. «Тэхнар» па першай адукацыі, ён у 1986 годзе скончыў Маскоўскую акадэмію знешняга гандлю і прысвяціў сябе наладжванню знешнеэканамічных сувязей.

Кар'еру пачынаў у канцэрне «Беллегпрам» на зыходзе СССР, а ў 2000 годзе стаў намеснікам міністра замежных спраў Беларусі. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў шэсць гадоў, а затым атрымаў прызначэнне паслом у Вялікабрытанію, дзе адслужыў шэсць гадоў.

У 2012 годзе Аляксандр Міхневіч вярнуўся ў Мінск, стаўшы першым намеснікам кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Праз чатыры гады яго прызначылі паслом у Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве, Пастаянным прадстаўніком пры ЕС і НАТА. На час яго працы выпаў перыяд «дыпламатычнай адлігі» ў адносінах паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Тры гады таму ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ Аляксандр Міхневіч распавядаў, што адносіны паміж краінамі істотна актывізаваліся. Увесну 2020 года амбасадар нават прагназаваў, што «пры наяўнасці ўзаемнай палітычнай волі» цягам 5-7 гадоў Беларусь і ЕС могуць выйсці на пагадненне аб «бязвізе».

У чэрвені 2021 года МЗС Беларусі паведаміў, што краіна выходзіць з праграмы Еўрапейскага Саюза «Усходняе партнёрства», і адклікала Аляксандра Міхневіча ў Мінск. Яго калегу Дзірку Шубелю рэкамендавалі выехаць з краіны ў Брусель для кансультацый.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: