Вызваліць рэжысёра Таццяну Гацура-Яворскую заклікала беларускія ўлады сусветная кінасупольнасць

У адкрытым лісце сусветная кінасупольнасць выказвае занепакоенасць арыштам Гацура-Яворскай і іншых беларускіх праваабаронцаў.

Праваабарончая кінасетка, іншыя кінафестывалі з усяго свету і Міжнародная кааліцыя кінематаграфістаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, далучыліся да глабальнага прызыву вызваліць беларускую культурную актывістку і праваабаронцу Таццяну Гацура-Яворскую, дырэктарку Міжнароднага кінафестывалю WATCH DOCS Belarus, якая была арыштаваная ў Мінску 5 красавіка разам з некалькімі іншымі праваабаронцамі. паведамляе humanrightsfilmnetwork.org.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць нашу калегу Таццяну Гацура-Яворскую і іншых праваабаронцаў і спыніць акты судовага пераследу ў дачыненні да іх», — заявіла член праўлення «Human Rights Film Network» Фларэнцыя Сантуча, дырэктарка Міжнароднага кінафестывалю па правах чалавека ў Буэнас-Айрэсе.

Акрамя таго, Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), выпусціла тэрміновы заклік, які рашуча асуджае арышты і заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Гацура-Яворскай і іншых праваабаронцаў.

У адкрытам лісце гаворыцца:

«Мы, ніжэйпадпісаныя прадстаўнікі праваабарончай кінасеткі і кінафестываляў з усяго свету, заклікаем улады Рэспублікі Беларусь неадкладна і безумоўна вызваліць Таццяну Гацура-Яворскую, дырэктара Міжнароднага кінафестывалю WATCH DOCS Belarus і адукацыйнай грамадскай арганізацыі "Звяно", а таксама іншых праваабаронцаў, пазбаўленых волі.

З вялікай трывогай мы атрымалі інфармацыю аб тым, што ў дачыненні да Таццяны Гацура-Яворскай распачатая крымінальная справа.

Мы заклікаем урад Беларусі паважаць права Таццяны Гацура-Яворскай на свабоду выказвання меркаванняў і асабістую свабоду. Гацура-Яворская ўнесла істотны ўклад у беларускую культуру і прапаганду фундаментальных каштоўнасцей, якія паўсюдна падзяляюцца нашай сусветнай кінасупольнасцю, членам якога з'яўляецца WATCH DOCS Belarus.

Фестываль WATCH DOCS Belarus належыць да сусветнай сям'і кінафестываляў па правах чалавека — Human Rights Film Network. Не забудземся і пра нашу любімую калегу Таццяну.

Мы выказваем нашу салідарнасць з сям'ёй Таццяны».

Спіс, прыведзены на сайце супольнасці, усё яшчэ адкрыты для далейшых подпісаў кінафестываляў, кінасетак і кінаўстаноў.

 Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: