«Wargaming Fest» перабраўся ў Мінск (фота)

Упершыню за шмат гадоў «Wargaming Fest» прайшоў у Мінску, а не ў Маскве. Прычым уваход на мерапрыемста арганізатары зрабілі бясплатным.

15 верасня ў Парку Перамогі адбыўся «Wargaming Fest: Дзень танкіста».

Арганізатары прадугледзелі мноства гульнявых актыўнасцяў, правялі турніры сярод найлепшых геймерскіх камандаў RU- ды EU-рэгіёнаў з файнымі прызамі для пераможцаў.


Працавалі некалькі зонаў фудкортаў, аргамадная дзіцячая пляцоўка, мноства фотазонаў, шапікі WG Shop з сувенірамі для аматараў гульні «World of Tanks». На вялізнай сцэне выступілі «Крамбамбуля», «Воплі Відоплясова», «Звери» ды знакаміты каліфарнійскі панк-рок-гурт «The Offspring».


Увесь парк быў абвешчаны зонай, вольнай ад тытуню. Аховы было шмат, але гэтым разам яна была нябачная: апранутыя ў блакітныя камізэлькі праваахоўнікі з гумавымі дручкамі неяк губляліся сярод дрэваў, нікога не разганялі, не перашкаджалі хадзіць па газонах ды сядзець на траве, але імгненна з’яўляліся, калі мог паўстаць канфлікт.

Завяршыўся «Wargaming Fest» шыкоўным 5-хвілінным феерверкам на Свіслачы.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!