У панядзелак 12 жніўня закончылася гісторыя першага GSM-аператара Беларусі кампаніі velcom. У выніку маштабнага рэбрэндынгу цяпер гэта правайдэр тэлеком і кантэнт-паслуг А1. Кіраўніцтва кампаніі распавяло, што стаіць за зменай шыльды.
Ад свайго заснавання 20 гадоў таму і па кастрычнік 2019 брэнд velcom асацыяваўся выключна з мабільнай сувязю. Але з 2015 года кампанія ўвайшла ў рынак мабільных забаўляльных тэхналогій, стала актыўна засвойваць новыя напрамкі дзейнасці. Неабходнасць брэнда, які будзе пазнавальны ў іншых сферах, стала відавочнай.

Кампанія правяла рэбрэндынг шостай з сямі аператараў, што ўваходзяць у A1 Telekom Austria Group. І стала адзінай з групы, хто абраў стратэгію двайнога брэнда пры пераходзе.

“Любыя перамены вызываюць стан невызначанасці. Каб пераадолець яго і даць рынку, абанентам і супрацоўнікам прызвычаіцца да брэнда, адчуць яго перавагі, мы выкарысталі двайны брэнд”, – тлумачыць намеснік генеральнага дырэктара А1 па спыжывецкаму сегменту Ірына Савіна.

Ірына Савіна

Ірына Савіна

Сярод пераваг А1 для абанентаў Ірына называе ў тым ліку магчымасць карыстацца хатнім роўмінгам у краінах, якія ўваходзяць у групу А1 (Аўстрыя, Балгарыя, Харватыя, Македонія, Сербія, Славенія). Так, 1 ГБ мабільнага інтэрнэта ў хатнім роўмінгу абанентам каштуе 5.90 рублёў.

Акрамя таго, група кампаній TAG інвестуе не толькі ў мадэрнізацыю брэнда, а таксама ў білінгавую сістэму, мадэрнізацыю IT-сістэм.

На сустрэчы з прэсай таксама быў прадстаўлены новы прадукт A1 Telekom Austria Group — смартфон А1 Alfa. Ён ужо прадаецца ў Аўстрыі, а ад сёння даступны беларускім карыстальнікам. Па словах Ірыны Савінай, смартфон не мае аналагаў на нашым рынку: Android 9.0 з экранам 6.26 дзюйма, 64 Гб памяці з магчымасцю пашырэння да 259, трыма камерамі і двумя слотамі для SIM-карт.

Яшчэ адна навінка для нашага рынка – віртуальная лічбавая карта eSIM для ўладальнікаў айфонаў і смарт-гадзіннікаў. Гэта маленькі чып, убудаваны ў мацярынскую плату, які праграмуецца аператарам аддалена. На адну прыладу можна будзе падключыць да пяці віртуальных SIM-карт. Пакуль каб гэта зрабіць трэба будзе звярнуцца ў цэнтр продажу і абслугоўвання кампаніі, бо беларускае заканадаўства патрабуе фізічнай ідэнтыфікацыі абанента. У будучыні, калі з’явяцца біяэлектронныя пашпарты, такую віртуальную карту можна будзе замовіць праз асабісты кабінет.

Рухавіком гэтай тэхналогіі сёння з’яўляюцца не смартфоны: гэта, па словах Ірыны Савінай, будучыня інтэрнэта рэчаў. Прагназуецца, што напрацягу пяці гадоў пранікненне SIM-карт на рынках дасягне 500% – менавіта праз неабходнасць падключэння рознага кшталут прыладаў, сэнсараў, датчыкаў. І вось тут выручыць тэхналогія eSIM. У тым ліку, дзеля таго, каб кіраваць сістэмай “Разумны дом”. Пакуль гэта канцэпт, агульна з ім можна азнаёміцца ў фірменным цэнтры на Інтэрнацыянальнай, 36. Але ўжо восенню чакаецца гатовы прадукт, які дапаможа кіраваць цяплом, святлом, вільготнасцю, уключаць тэлевізар ці кававарку голосам са смартфона ці ўвогуле на адлегласці.


Дарэчы, фірмены цэнтр на Інтэрнацыянальнай, гэта прыклад таго, як мусяць выглядаць магазіны А1. Цяпер гэта не толькі месца, куды можна звярнуцца па замену SIM-карты ці папрасіць раздрукоўку тэлефанаванняў. Тут супрацоўнікі распавядуць пра новыя паслугі і дадуць магчымасць іх пратэсціраваць. Тэхналогіі развіваюцца імкліва і значна апярэджваюць уяўленні звычайных людзей пра тое, як імі можна карыстацца, кажа Ірына Савіна.

Менавіта таму, як мяняецца жыццё людзей з новымі тэхналогіямія, прысвечана маркетынгавая кампанія А1, слоган якой “Зрабі ярчэй”.

Роберт Дашан, намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па развіцці карпаратыўнага сегмента і ІКТ адзначыў, што ў сваіх планах A1 робіць стаўку на канвергентнасць. Сёння А1 — гэта пастаўшчык комплексных рашэнняў для бізнесу. Кампанія забяспечвае карпаратыўных кліентаў не толькі мабільнай сувяззю і інтэрнэтам, але і шырокім пакетам услуг. Напрыклад, 500 бізнес-цэнтраў выкарыстоўваюць інтэрнэт ад А1. Пры гэтым, каля 60% кліентаў набываць у кампаніі як мабільныя, так і фіксаваныя паслугі. Асаблівую ўвагу А1 надае пытанням бяспекі. Роберт Дашян распавёў, што дата-цэнтр кампаніі — адзін з найбуйнейшых у Беларусі — нядаўна пацвердзіў адпаведнасць стандарту інфармацыйнай бяспекі ISO 27001, то-бок, кліенцкія даныя абаронены на самым вышэйшым узроўні.

Роберт Дашан

Роберт Дашан

Для аматараў кіно таксама ёсць добрыя навіны: намеснік генеральнага дырэктара па лічбавым платформам і кантэнту Антон Бладзік паведаміў, што цяпер кампанія вядзе перамовы з праваўладальнікамі дзеля таго, каб мець магчымасць прадаваць кантэнт не па падпісцы, а асобнымі фільмамі. Пашыраецца колькасць HD і 4K-каналаў. Хаця ўжо зараз яна ўнушальная — у бібліятэцы voka ўтрымліваецца 980 адзінак.

Антон Бладзік

Антон Бладзік

У ноч з 11 на 12 жніўня мультыплекс velcom cinema ў мінскім цэнтры ​​Dana Mall змяніў імя і візуальнае афармленне на VOKA. А неўзабаве тут можна будзе паглядзець фільмы ў панарамным фармаце ScreenX.
ScreenX — першая ў свеце тэхналогія мультыпраекцыі для кінатэатраў. З яе дапамогай гледачам забяспечваецца панарамны агляд на 270 градусаў. Тым самым ствараецца максімальны эфект прысутнасці. Для яго стварэння ў дадатак да асноўнага экрану выкарыстоўваюцца два бакавых, у выніку чаго карцінка ў літаральным сэнсе атачае гледачоў.


А яшчэ, па словах начальніка аддзела карпаратыўных камунікацый А1 Мікалая Брэдзелева, брэнд працягне гаварыць па-беларуску, кампанія плануе новыя праекты па падтрымцы беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Усю інфармацыю аб кампаніі і яе паслугах можна будзе знайсці на сайце A1.by. Нумар кантакт-цэнтра цяпер
становіцца адзіным для ўсіх мабільных абанентаў — 150.

Фота ARS Communications Minsk

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!