З 1 жніўня самалёты з Мінска ў Маскву будуць лётаць у два разы часцей

З 1 жніўня Расея павялічыць колькасць рэйсаў у Беларусь. Пра гэта паведамілі ў аператыўным штабе па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруса. У прыватнасці, колькасць рэйсаў па маршруце Масква — Мінск вырасце да 20 у тыдзень.
«Аператыўным штабам прынята рашэнне аб павелічэнні з 1 жніўня 2021 года колькасці рэгулярных рэйсаў на ўзаемнай аснове ў Рэспубліку Беларусь па маршрутах Масква-Мінск з 10 да 20 у тыдзень, Сочы-Мінск і Краснадар — Мінск да 3 у тыдзень», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што цяпер кошты на квіткі з Менска ў Маскву стартуюць ад 200 рублёў у адзін бок. За квіткі туды-назад прыйдзецца заплаціць не менш за 500 рублёў.


people.onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: