З 23 лютага зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 23 лютага ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін вырастуць на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».
Фота: mrganso, pixabay.com

Фота: mrganso, pixabay.com

— Ва ўмовах адмоўнай дынамікі курсу нацыянальнай валюты з 23 лютага на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь кошт аўтамабільнага паліва змяняецца на 1 капейку, — праінфармавалі ў «Белнафтахіме».

З 23 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 72 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 82 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 4 капейкі, ДТ — 1 рубель 82 капейкі.

Гэта восьмае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 16 лютага: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Нагадаем, у 2019 годзе цэны на паліва мяняліся 28 разоў, годам раней — 27.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: