З 25 жніўня беларускія кіроўцы павінны ўключаць бліжняе святло фар

Рэспубліканская акцыя «Увага — дзеці!» пройдзе з 25 жніўня па 5 верасня, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў АДАІ Кастрычніцкага РУУС сталіцы.
nash-dom.info

nash-dom.info

Штогадовая акцыя накіраваная на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года. У гэты перыяд кіроўцам трэба будзе ўключаць бліжняе святло фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць дзяжурыць ва ўзмоцненым рэжыме паблізу ўстаноў адукацыі, наведаюць школьныя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і правядуць прафілактычныя акцыі і гутаркі як у навучальных установах, так і на прадпрыемствах. Асаблівую ўвагу нададуць выкананню Правіл дарожнага руху ў жылой зоне.

Акрамя таго, 24 жніўня супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычную акцыю «Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць!», а 30 жніўня — Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: