З афішы «Славянскага базара» знікла яшчэ адна выканаўца

Выканаўцы адмаўляліся ехаць у Віцебск пасля просьб беларусаў у сацсетках.
З афішы «Славянскага базара» знікла яшчэ адна выканаўца — украінская спявачка Ірына Білык. Яе выступ заяўляўся на гала-канцэрце адкрыцця. Але ўжо 15 траўня імя спявачкі няма ў спісе ўдзельнікаў.

Пасля таго, як арганізатары мерапрыемства апублікавалі праграму, беларусы сталі праз сацсеткі прасіць артыстаў не прыязджаць на фестываль у сувязі з палітычным крызісам у Беларусі. Некаторыя зоркі адмовіліся ехаць у Віцебск.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: