З Анжалікі Агурбаш спагоняць амаль сем тысяч рублёў за футры «Белкаапсаюза»

Матэрыялы Мінскага эканамічнага суда ў дачыненні да Анжалікі Агурбаш паступілі ў Федэральную службу судовых прыставаў. Па справе аб футрах «Белкаапсаюза» з яе спагоняць 197 902 расійскіх рублёў (прыкладна 6 800 беларускіх рублёў). Пра гэта паведамляецца на сайце Федэральнай службы судовых прыставаў.
Анжаліка Агурбаш 

Анжаліка Агурбаш 


Яшчэ ў 2018 годзе Анжаліка Агурбаш абавязалася прадаць калекцыю футраў «Белкаапсаюза» за ўзнагароджанне. У выніку тавар не быў прададзены, і цяпер 40 футраў або грошы за іх трэба вярнуць.

Нагадаем, яшчэ супраць беларускай спявачкі распачалі дзве крымінальныя справы: паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 368 («Абраза прэзідэнта»). Цяпер яна знаходзіцца ў Расіі. Раней яна выступала ў падтрымку змены ўлады і перамен у Беларусі.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: