З «апазіцыйнай клумбы» зніклі кветкі. Цяпер прыгожа?

З «апазіцыйнай» клумбы прыбралі ўсе чырвоныя кветкі — была клумба «бел-чырвона-белай», а стала аднакаляровай, паведамляе media-polesye.by.



Пра тое, што клумба ў Пінску ля мемарыяла народным мсціўцам падобная да сімвалаў, з якім прыхільнікі пераменаў выходзяць на акцыі пратэсту, было заўважана даўно.

Падчас перадвыбарнай кампаніі ў гэтым месцы праходзіў збор подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты.

Увечары 9 жніўня тут збіраліся выбаршчыкі, незадаволеныя тым, што на ўчастках камісіі не вывесілі выніковыя пратаколы галасавання. Адсюль арганізаванай калонай яны накіраваліся да гарвыканкаму, дзе размяшчалася гарадская выбарчая камісія, і былі спыненыя міліцыяй ля чыгуначнага пераезду.

Уздоўж вуліцы Першамайскай насупраць помніка прайшлі першыя мірныя пратэсты супраць гвалту, калі народ выйшаў з белымі кветкамі і балонікамі ў руках. Пытанні адклікання дэпутатаў таксама абмяркоўваліся актывістамі ля помніка "Партызанам Палесся".

Але цяпер раптам клумба перастала быць "апазіцыйнай". Чырвонага колеру ў яе больш няма.

Паводле media-polesye.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: