З арганізатара прытулку для бяздомных спаганяюць падатак «за дармаедства»

Арганізатар прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Аляксей Шчадроў атрымаў "ліст шчасця" з раённай падатковай інспекцыі.

У чалавека, які пяць гадоў таму стварыў унікальны прытулак для бяздомных і ўтрымлівае яго за кошт ахвяраванняў, дапамогі фермераў, святароў і вернікаў, патрабуюць сплаціць за 2015 год 360 рублёў (каля 180 даляраў) "за дармаедства", паведамляе bchd.info.

“Гэта абсурд, — кажа Аляксей Шчадроў. — Дзе была гэтая дзяржава, калі я збіраў бяздомных? Ці дапамагае яна хаця б цяпер, калі прытулак зроблены?”

“Не, яны патрабуюць яшчэ і заплаціць ім. З якіх сродкаў? Адняць у бяздомных тыя крохі, якія яны маюць з ахвяраванняў? За што?!” — задаецца пытаннем ён.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: