З Беларусі сталі радзей з’язджаць жыць у Расію

Паток беларусаў, якія з’язджаюць з Беларусі ў Расію на пражыванне пайшоў на спад. Аднак часовая міграцыя беларусаў у РФ працягвае расці.
Пра гэта сведчыць ліпеньскі маніторынг эканамічнай сітуацыі, складзены Інстытутам эканамічнай палітыкі імя Я.Т. Гайдара.

У ім у прыватнасці адзначаецца, што студзені-красавіку 2019 года міграцыйны прырост насельніцтва Расіі павялічыўся з пераважнай большасцю краін, у тым ліку з краінамі СНД — на 57,4% у параўнанні з адпаведным перыядам 2018 г., с іншымі краінамі — у 5, 2 разы. З краін — буйных міграцыйных партнёраў Расіі ў найбольшай меры павялічыўся міграцыйны прырост з Арменіяй і Украінай. Пры гэтым скараціўся паказчык міграцыйнага прыросту з Беларуссю і Малдовай. Асноўнымі міграцыйнымі донарамі Расіі становяцца Казахстан, Украіна, Таджыкістан і Арменія.

Як сведчаць дадзеныя Інстытута Гайдара, за перыяд студзень-красавік 2018 гадоў у Расію з Беларусі мігравала за 3,5 тысяч беларускіх грамадзян. За аналагічны перыяд бягучага года гэты паказчык скараціўся да 2,8 тысяч мігрантаў. Аднак колькасць беларусаў, якія з’язджаюць у суседнюю краіну ўсё роўна высокая. Ва ўсякім выпадку, у параўнанні з сітуацыяй 3-4-гадовай даўніны. Напрыклад, за студзень-красавік 2015 года ў Расію з’ехала 1,7 тысячы беларусаў, а за такі ж перыяд 2016 года — усяго 500 чалавек.

Разам з тым у бягучым годзе вырасла колькасць часовых працоўных мігрантаў, якія адправіліся на заробкі з Беларусі ў РФ. Калі ў мінулым годзе іх налічвалася 617 тыс 633 чалавекі, то ў бягучым 655 тыс 846 чалавек.

На 1 чэрвеня 2019 г. у РФ знаходзілася 4,4 млн працоўных мігрантаў — з'ехалі з мэтай «работы па найме» (у 2018 г. на гэтую ж дату — 4,2 млн). 97% мігрантаў — выхадцы з краін СНД. У параўнанні з 2018 годам больш за ўсё вырасла працоўная міграцыя з усіх трох краін Сярэдняй Азіі, а прыкметна знізілася — з Малдовы і Украіны.

Як раней паведамляў Thinktanks.by, Расія традыцыйна ўзначальвае Топ-10 краін працоўнай міграцыі беларусаў. Штогод у гэтую дзяржаву з Беларусі выязджае каля 6 тысяч чалавек. На другім месцы па папулярнасці ў беларускіх мігрантаў Польшча, а на трэцім — ЗША.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!