З Беларусі забаранілі вывозіць жыта, пшаніцу, грэчку ды іншае зерне

З Беларусі цяпер нельга будзе вывозіць жыта, пшаніцу, грэчку, проса і іншае зерне. З чым звязаная забарона на вываз, Савет Міністраў не ўдакладняе, паведамляе «Onliner».

Савет Міністраў прыняў учора пастанову №221, згодна з якой усталяваў часовую забарону на вываз за межы Беларусі пшаніцы і месліна, жыта, ячменю, аўса, кукурузы, грэчкі, проса, трыцікале і іншых. Забарона будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў.

Іх нельга будзе вывозіць за межы Беларусі, нават у дзяржавы ЕАЭС — гэта Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан. Выключэнне — гуманітарная дапамога, вываз у якасці харчоў, транзітныя перавозкі і гэтак далей.

Абмежаванне будзе дзейнічаць на працягу трох месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

З чым звязаная забарона на вываз, у паведамленні не ўдакладняецца. Нагадаем, у красавіку мінулага года Беларусь ужо абмяжоўвала вываз за межы краіны крупаў, мукі, цыбулі, часнаку і гэтак далей.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: