З «Беларуськалія» звольнілі адразу 49 чалавек-удзельнікаў забастоўкі

У апошнія тыдні страйк зноў пачаў пашырацца — штодня да яго далучаліся ўсё новыя і новыя людзі. Спыніць гэты працэс спрабуюць масавымі звальненнямі, паведамляе «Еўрарадыё».

Заявы страйкоўцаў з "Беларуськалія" / @stachkom


З "Беларуськалія" звольнілі адразу 49 чалавек-удзельнікаў забастоўкі, паведамляе БЕЛТА. Афіцыйна заяўлена, што "за прагулы", бо яны нібыта не выконваюць парадак аб'яўлення і правядзення страйку.

Адміністрацыя прадпрыемства спасылаецца на колішняе рашэнне суда Мінскай вобласці, які страйк на "Беларуськаліі" прызнаў незаконным. Але тады ішла гаворка пра жнівеньскія падзеі.

У апошнія тыдні страйк зноў пачаў пашырацца — штодня да яго далучаліся ўсё новыя і новыя людзі. Спыніць гэты працэс спрабуюць масавымі звальненнямі.

"Адмова работнікаў выконваць свае працоўныя абавязкі ў сувязі з уступленнем у стачку супярэчыць нацыянальнаму і міжнароднаму заканадаўству, не адносіцца да паважных прычын няяўкі на працу, — заяўляюць на "Беларуськаліі". — Адзіным прававым наступствам такіх дзеянняў з'яўляецца звальненне работніка за прагул".

Адміністрацыя прадпрыемства папярэджвае астатніх прыхільнікаў страйку, што іх чакаюць "аналагічныя рашэнні" і папрасілі "не паддавацца на правакацыі".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: