З ІЧУ вызвалены Сеймур Мамедгусейнаў

«Беларускамоўны азербайджанец» Сеймур Мамедгусейнаў вызвалены з ізалятара часовага ўтрымання, у якім правёў дзевяць апошніх месяцаў.

Сеймур Мамедгусейнаў — азербайджанец, які жыве ў Беларусі ўжо больш за 20 год, мае тут бізнес і сям'ю, стаўся закладнікам свайго няпэўнага юрыдычнага статусу "асобы без грамадзянства". Статус, аднак, стаў няпэўным, пасля таго, як у лёсе Сеймура пачаў удзельнічаць ГУБАЗіК. Па словах Сеймура і ягонай жонкі Алесі, міліцыянты вымагалі ад мужчыны супрацоўніцтва датычна нефармальнага жыцця азербайджанскай дыяспары. Той адмовіўся, і ў выніку спачатку пазбавіўся грамадзянства, потым – віду на жыхарства, апошнія месяцы правёў за кратамі ў чаканні дэпартацыі.

Гісторыю Сеймура Мамедгусейнава мы падрабязна распавядалі тут:

Пяць месяцаў у турме: без прысуду, абвінавачання і пашпарту


Пра вызваленне Сеймура на сваёй старонцы ў фейсбуку паведаміў старшыня Маладога Фронта Дзяніс Урбановіч, які два адмiнiстрацыйныя арышты за Курапаты адбываў з iм у адной камеры. Яму ўдалося паразмаўляць з Сеймурам пасля яго вызвалення.

Як стала вядома «Новаму Часу», Сеймура вызвалілі з умовай цягам месяца добраахвотна пакінуць Беларусь. Пры гэтым супрацоўнічаць з ГУБАЗіКам Мамедгусейнаў адмовіўся.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: