З Ірака ў Беларусь прылятаюць тэрарысты?

З Літвы высылаюць нелегала праз магчымыя сувязі з тэрарыстамі.

Ілюстрацыйнае фота


Літоўскія ведамствы вырашылі выслаць з краіны аднаго нелегальнага мігранта, матывуючы такое рашэнне тым, што ён уяўляе пагрозу бяспецы краіны і можа быць звязаны з тэрарыстычнымі арганізацыямі, паведамляе «Беларускі партызан» са спасылкай на delfi.lt.

«Мы атрымалі інфармацыю, што гэты чалавек можа прадстаўляць пагрозу бяспецы краіны і грамадскаму парадку. Таму было прынятае рашэнне выслаць яго з Літвы і забараніць яму ўезд у нашы краіну», — сказала кіраўніца Дэпартамента міграцыі Эвеліна Гудзінскайтэ.

Яна не стала падрабязна каментаваць, якую пагрозу ўяўляе гэты чалавек.

Віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абрамавічус сказаў TV3, што, «магчыма», у гэтага чалавека ёсць сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі.

Паводле яго слоў, гэты чалавек цяпер знаходзіцца ў Літве, а Ірак павінен супрацоўнічаць у справе яго вяртання на радзіму. «Пытанне ад’езду гэтага чалавека — пытанне часу», — сказаў Абрамавічус.

Нагадаем, што ў гэтым годзе незаконна мяжу Літвы з Беларусі перайшло больш за 4100 мігрантаў. Вільня абвінавачвае афіцыйны Мінск у гібрыднай атацы. У Літве ў сувязі з міграцыйным крызісам аб’яўленая надзвычайная сітуацыя.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: