
Каб было лепш зразумела, што адбываецца ў кадры, «Еўрарадыё» сумясціла новае відэа з апублікаваным раней, знятым з іншага ракурса.
Аляксандр Тарайкоўскі быў забіты ўвечары 10 жніўня на Пушкінскай
у Мінску. МУС адразу заявіў, што ў яго ў руках выбухнула невядомая прылада. Але
насамрэч у момант забойства ў руках у хлопца нічога не было. А незалежнае
расследаванне прыйшло да высновы, што Тарайкоўскі загінуў пасля стрэла аднаго
са спецназаўцаў, якія блакавалі скрыжаванне.