З'явілася петыцыя ў падтрымку святара Аляксандра Шрамко

Як паведамляе Радыё Свабода, праваслаўны паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў арганізаваў збор подпісаў у падтрымку святара мінскага Свята-Міхайлаўскага праваслаўнага прыходу Аляксандра Шрамко. 14 кастрычніка Шрамко забаранілі служыць, бо ён «моцна закрануў» патрыярха Кірыла.
Аляксандр Шрамко

Аляксандр Шрамко

Петыцыю накіруюць у Мінскае епархіяльнае ўпраўленне Беларускай праваслаўнай царквы. Падпісаць петыцыю можна па спасылцы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!