З'явіўся тэлеграм-дапаможнік для напісання лістоў палітвязням

Праект Politzek.me запусціў бота, які дапаможа напісаць тым, хто знаходзіцца ў зняволенні, піша «Свабода».

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У апісанні тэлеграм-боту паведамляецца, што з яго дапамогай кожны можа даведацца, хто з палітвязняў атрымлівае мала лістоў з волі, каму варта напісаць, у каго няма на платформе віртуальных сяброў.

Памочнік прапануе аднаго вязня, якога выбярэ выпадковым чынам, калі госць бота не ведае, з кім пасябраваць. Таксама праз кнопку «Статыстыка» ён пакажа, у каго з палітвязняў яшчэ няма сяброў, і раскажа пра чалавека, калі націснеце на кнопку «Пошук».

Акрамя таго, праграма пакажа спіс гарадоў, дзе знаходзяцца палітвязні, калі вельмі хочацца напісаць камусьці паблізу. Бот можа падзяліцца спасылкамі на праекты, якія дазваляюць даслаць ліст у онлайн-рэжыме.

Паводле стану на 3 траўня ў Беларусі прызналі палітычнымі вязнямі 360 чалавек. Іх колькасць няўхільна расце штомесяц пасля непрызнаных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, супраць чаго Беларусь ахапілі масавыя пратэсты і рэпрэсіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: