З Ляхавічаў уцёк каталіцкі святар: на яго завялі крымінальную справу за пратэсты

З Беларусі быў вымушаны з’ехаць каталіцкі святар Дзмітрый Прыступа. Супраць яго завялі крымінальную справу. Парафіяне з Ляхавічаў не вераць у афіцыйную версію і чакаюць вяртання святара, паведамляе «Белсат». 
Ляхавічы. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Фота Аляксандр Стельмах

Ляхавічы. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Фота Аляксандр Стельмах

Улады Беларусі абвясцілі ў вышук 29-гадовага ксяндза з Ляхавічаў Дзмітрыя Прыступу. У мясцовай парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ён служыў крыху больш за тры гады.

Паводле версіі дзяржаўнага тэлебачання, падчас пратэстаў у жніўні ён наўмысна наехаў на міліцыянта ў Баранавічах.

У пастанове пра абвяшчэнне ў вышук абвінавачанага паведамляюць, што 11 жніўня каля 21:30 святар за стырном «BMW» «з помсты за выкананне службовай дзейнасці» наўмысна здзейсніў наезд на вайскоўца з часткі 7404 і тым самым дапусціў гвалт над супрацоўнікам органаў унутраных спраў, які быў на службе ў форменным абмундзіраванні. У выніку пацярпелы атрымаў «цялесныя пашкоджанні ў выглядзе ўдару ніжняй трэці правага сцягна, а таксама фізічны боль». Паводле арт. 364 КК святару пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Блізкія святара паведамляюць, што Дзмітрыю Прыступу са знаёмай сказалі спыніцца, калі яны ехалі аўтамабілем. Мужчына гэта зрабіў, але, калі па машыне пачалі біць дручкамі, паспрабаваў уцячы, у выніку чаго і адбыўся наезд, паведамляе TUT.by.

Парафіяне з Ляхавічаў не вераць у афіцыйную версію і чакаюць вяртання святара. На іх думку, «калі ўсё-такі нешта і было, то гэта нейкае непаразуменне».

З мінулага года святар застаецца ў Польшчы. Служыць у касцёле і выкладае рэлігію ў школе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: