З любоўю да Беларусі: акцыі беларускіх двароў 14 лютага

У свята закаханых беларусы нагадваюць, што любяць сваю краіну і гэта ўзаемна.

Баранавічы віншуюць усю краіну з Днём святога Валянціна і жадаюць усім кахання.

Ля адной з дарог з’явіўся 10-метровы БЧБ-сцяг.

Акцыі салідарнасці з беларусамі прайшлі і ў Японіі. Па-першае, мясцовая дыяспара сабралася на марш. А па-другое, у Токіо адкрылася выстава беларускага пратэстнага мастацтва. Яна бясплатная і будзе доўжыцца 14 дзён.


У Мінску феміністкі і ўдзельніцы квір-калоны станчылі супраць гвалту, далучыўшыся да міжнароднай акцыі супраць гвалту над жанчынамі. Акцыя была праведзена ў падтрымку жанчын-палітзняволеных у Мінску.



Цяпер зіма, а беларусы Санкт-Пецярбурга сёння таксама правялі турнір па… пляжным валейболе! Мерапрыемства было зладжана ў падтрымку свабодных спартсменаў Беларусі. «Гэта пятае спартыўнае мерапрыемства, якое ладзяць беларусы Пецярбурга. Свабодныя спартсмены, дзякуй вам за барацьбу» — напісалі ўдзельнікі турніру.





На акцыю салідарнасці выйшлі жыхары Трактарнага пасёлка.

Беларусы, што жывуць у Маскве, перадаюць віншаванні з 14 лютага: «Сёння, у Дзень святога Валянціна, мы хочам прызнацца ў любові да нашай нацыі, якая складаецца з бравых, свабодных, сумленных, адкрытых, прыязных людзей! Родныя беларусы, не забывайце, што вы закахалі ў сябе ўвесь свет сваімі ўпартасцю, працай, імкненнем да справядлівасці, згуртаванасцю! “Жыве Беларусь у маім вялікім сэрцы”! З любоўю з Расіі!»



Дзяржынск



Альшанка ў Гродне


Сталічная Чыжоўка з танцамі павіншавала беларусаў з Днём Святога Валянціна

Жыхары вуліц Захарава-Пуліхава ў Мінску аб'ядналіся разам і адзначылі Дзень закаханых. А жодзінцы з нагоды Дня святога Валянціна правялі акцыю «Беларусь у маім сэрцы».
Яшчэ марш

Жыхары пасёлка Хацежына сёння з самай раніцы выйшлі на акцыю салідарнасці.
Віншаванні ад Жабінкі

Мастачка Вольга Кузьміч прысвяціла сваю новую працу Дню Святога Валянціна ў Беларусі


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: