З намі нашы выкладчыкі, нашы бацькі. Але рэктарат нас не падтрымаў

Затрыманыя студэнты МДЛУ запісалі зварот да адміністрацыі вну і да ўсіх грамадзян Беларусі


У звароце студэнты патрабуюць ад адміністрацыі лінгвістычнага ўніверсітэта:

  • публічна заявіць аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да вынікаў выбараў і выказацца пра гвалт з боку сілавікоў,
  • арганізаваць новыя выбары ў студэнцкае прадстаўніцтва, каб забяспечыць рэальнае самакіраванне,
  • гарантаваць бяспеку студэнтаў і выкладчыкаў у сценах і на тэрыторыі ўніверсітэта,
  • даць студэнтам законную і бяспечную пляцоўку для выказвання сваіх думак на тэрыторыі ўніверсітэта,

а таксама далучаюцца да патрабаванняў «большасьці беларусаў»:

  • спыніць гвалт у дачыненні да мірнага насельніцтва,
  • вызваліць усіх палітвязняў,
  • завесці крымінальныя справы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці,
  • прызнаць права грамадзян выказваць сваю пазіцыю любымі мірнымі спосабамі,
  • правесці новыя сумленныя выбары.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: