З тэрыторыі ПВТ, дзе праходзілі акцыі айцішнікаў, прыбралі ўсе згадкі пра ПВТ

З тэрыторыі каля МКАД, дзе летась праходзілі акцыі пратэсту айцішнікаў, прыбралі ўсе згадкі пра «Парк высокіх тэхналогій». Спачатку зніклі флагштокі, а пасля і надпіс «ПВТ» на англійскай мове.

Ланцуг салідарнасці каля ПВТ у пачатку верасня 2020-га / З архіва Еўрарадыё


Тэрыторыю засеялі, і там будуць хмызнякі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на dev.by.

У «Зелянбудзе» кажуць, што гэта рашэнне Першамайскага выканкама, чыноўнікі ж спасылаюцца на рашэнне «Зелянбуда». І ўсё адбылося ў рамках праграмы па азеляненні тэрыторыі каля МКАД. А літары «ПВТ» прыбралі, бо яны страцілі першапачатковы выгляд і выглядалі ўжо «непрэзентабельна».


Як вядома, айцішнікі прынялі актыўны ўдзел у мірных пратэстах 2020 года, нямала іх было затрымана. Акцыі разганяліся АМАПам і каля ПВТ. Восенню мінулага года частка беларускіх ІТ-спецыялістаў (каля 15%) выехала ў Польшчу, Літву, Латвію, Украіну.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: