З-за COVID-19 перанеслі матч футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе

15 траўня ў сталіцы на стадыёне «Трактар» у паядынку 9-га тура мусілі згуляць «Мінск» і «Нёман». Аднак, як паведамляла Еўрарадыё, у аднаго з мінчукоў падазрэнне на каранавірус.
"Мінск" правёў свой апошні матч 8 траўня ў Гарадзеі / vk.com/fcminsk_official

"Мінск" правёў свой апошні матч 8 траўня ў Гарадзеі / vk.com/fcminsk_official

Футбаліст здаў тэст і чакаецца яго вынік. Рашэнне пра перанос матчу ў аўторак прыняло бюро выканкаму Беларускай федэрацыі футбола.

Таксама перанесены матч 5-га тура першай лігі паміж дзяржынскім «Арсеналам» і камандай Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі. Ён мусіў прайсці 16 траўня ў Мінску. Прычынай пераносу стала падазрэнне на каранавірус ў гульца «Арсенала«». З гэтай жа прычыны быў перанесены і папярэдні паядынак дзяржынскай каманды, які мусіў прайсці ў Гомелі 10 траўня. Дзіўна, але пасля таго прайшло некалькі дзён і па-ранейшаму БФФ кажа пра падазрэнне на COVID-19. Няўжо яшчэ не гатовы вынік тэсту?

БФФ падкрэслівае, што «працягвае прымаць усе рэкамендаваныя меры па барацьбе з распаўсюдам віруса на матчах нацыянальных спаборніцтваў». Гэта і дадатковыя кропкі з антысептыкам, і праверка тэмпературы ў заўзятараў на ўваходзе на стадыёны, і рассадка іх на трыбунах у шахматным парадку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: