З-за пандэміі ў Беларусі адключэнні гарачай вады перанясуць

З-за пандэміі ў Беларусі перанясуць адключэнні гарачай вады на больш позні тэрмін. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Image by Manfred Richter from Pixabay 

Image by Manfred Richter from Pixabay 


— Паводле пастановы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў будзем рэкамендаваць, каб травеньскія адключэнні перанеслі на больш позні тэрмін, напрыклад, на верасень, — паведаміў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў цэлым прафілактычныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду павінны праводзіцца — гэта залог бяспекі зімой.

Нагадаем, на сайце «Мінскэнерга» ўжо апублікавалі спіс дамоў, дзе плануюць адключыць гарачае водазабеспячэнне з 11 траўня. Але на днях з'явілася петыцыя, у якой грамадзяне прасілі перанесці адключэнні з-за пандэміі.

«Адсутнасць гарачай вады перашкодзіць многім людзям выконваць гігіенічныя працэдуры ў дастатковым аб'ёме. Відавочна, што частае мыццё рук, купанне і мыццё ў халоднай вадзе з'яўляюцца стрэсагенным фактарам, які можа негатыўна адбіцца на самаадчуванні», — адзначылі аўтары звароту.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: